Меню

🎶Спяваю гімн табе, мая зямля🎶

У рамках Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы каледжа адбылася сустрэча навучэнцаў з удзельнікам літаратурных аб’яднанняў «Наддзвінне» (г. Полацк) і «Літкафейнік» (г. Віцебск) Любоўю Міхайлавай.
Любоў Ніканаўна – ветэран педагагічнай працы, шмат гадоў аддала выкладанню біялогіі у сярэдніх школах, а таксама ў нашым каледжы, а выйшаўшы на пенсію, прысвяціла сябе любімаму хобі – паэтычнай творчасці. Закаханая ў прыроду, яна не можа не пісаць аб яе прыгажосці, таму галоўная тэма вершаў паэткі – лугі, палі, лясы, дрэвы, кветкі, птушкі, сонейка і ўсё, што радуе чалавечае вока ў розную пару года, будзь то вясна, лета, восень ці зіма.
Нямала ў творчай скарбонцы Любові Міхайлавай вершаў аб радзіме, родных краявідах. Будучы натурай рамантычнай, сапраўднай лэдзі, не абыходзіць тэму кахання, а таксама ёсць месца і іранічнай лірыцы. Прычым, піша Любоў Ніканаўна аднолькава лёгка як на рускай, так і на роднай беларускай мове. Ёсць у яе зборніку «У поздней осени в плену» цыкл вершаў «Мовай Купалы і Коласа», а таксама ёсць зборнік твораў на беларускай мове «На скрыжаванні дарог».
На сустрэчы навучэнцы чыталі вершы Любові Міхайлавай, падрыхтаваўшы да іх прэзентацыі. Таксама гучалі вершы і ў выкананні самой аўтаркі. Сустрэча адбылася ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Напрыканцы сустрэчы навучэнцы падарылі паэтцы кветкі і зрабілі фота на памяць.

© Шелковникова Л.Н., библиотекарь.

 

 

Ирина Федорчук