Меню

🎵 ГУЧЫ, СЛОВА БЕЛАРУСКАЕ! 🎵

Пад такой назвай стартаваў марафон ва ўстанове адукацыi «Полацкi дзяржаўны эканамiчны каледж», прысвечаны тыдню роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

На працягу ўсяго тыдня навучэнцаў чакаюць цікавыя заданні.
Сёння працавала відэазала «Беларускія прымаўкі ў аб’ектыве». Кожны жадаючы пазнаёміўся з характэрнымі выказваннямі беларускай мовы ў фармаце прагляду мультфільма.

Таксама ўдзельнікі марафону атрымалі маршрутныя лісты, у якіх пазначаны заданні на кожны дзень, і выканалі першае творчае заданне «Маё любімае слова па-беларуску». Хлопцам і дзяўчатам неабходна было напісаць слова беларускай мовы, якое больш за ўсе падабаецца, якое адлюстроўвае прыгажосць і меладычнасць роднай мовы, з’яўляецца для іх сімвалам або неад’емнай часткай жыцця. Здаецца, атрымалася няблага.

Наперадзе сустрэчы с пісьменнікамі-сучаснікамі, тэматычная прагулка «Полацк вітае першакурснікаў» і экскурсія ў музей беларускага кнігадрукавання на выставу «Кніжка малая – справа вялікая», прысвечаная да 500-годдзя выдання «Малой падарожнай кніжкі» Францыскам Скарынам; онлайн марафон «Ад верша да песні…»; віктарыны і прэзентацыя страў беларускай кухні «Гастранамічны ФЭСТ». Будзем сачыць за выкананнем творчых заданняў і асвятляць іх на нашых афіцыйных акаунтах.

Усіх віншуем з Тыднем роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»

© Лебедева О.С., педагог-организатор

Ирина Федорчук