Меню

🧆 Гастранамічны фэст 🧆

26.09.2022
Комментариев нет

23 верасня ў каледжы прайшла прэзентацыя страў беларускай кухні «Гастранамічны фэст». Здаецца, гэта стала самым цікавым заданнем для хлопцаў і дзяўчат. Асаблівасцю беларускай кухні з’яўляецца шырокае распаўсюджванне страў з бульбы, а таксама з круп, грыбоў, агародніны, мяса.
На фэсте былі прадстаўлены самыя смачныя стравы на погляд навучэнцаў.
Стаяў вялікі стол, засланы прыгожым абрусам. Прыемны пах казытаў нос на першым паверсе. Чаго там толькі не было! Міжволі ўспомніліся радкі з верша Петруся Броўкі «Калі ласка!»:

Бульба, смажаніна і каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калі ласка!

Удзельнікі марафону «Гучы, слова беларускае», які распачаў Тыдзень роднай мовы, падрыхтавалі разнайстайныя стравы беларускай кухні і прэзентавалі іх ў творчай форме і на беларускай мове. Адна група падрыхтавала невялічкую сцэнку, другая ў вершаванай форме прадставіла прыгатаваную ежу, трэцяя – падрыхтавала загадкі, чацвертая група ў празаічнай форме расказала пра свой выбар стравы. Прадстаўнікі пятай групы падзяліліся рэцэптам сваіх продкаў.
Пасля заканчэння прэзентацыі ўсе жадаючыя маглі пачаставацца смачнай ежай. Шумна і весела прайшла дэгустацыя страў. Задаволены былі ўсе.
На працягу ўсяго Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» у бібліятэцы каледжа працавала кніжная выстава «Крыніца натхнення». Навучэнцы пазнаёміліся з пісьменнікамі-юбілярамі і кнігамі-юбілярамі 2022 года.

© Лебедева О.С., педагог-организатор

Больше фото в ВК

Ирина Федорчук