23 верасня ў бібліятэцы каледжа прайшла творчая сустрэча навучэнцаў груп Л-31 і Л-32 з прадстаўнікамі народнага літаратурнага аб”яднання “Наддзвінне”. У пачатку мерапрыемства прысутным быу прадэманстраваны фільм аб гісторыі аб”яднання, якому ў гэтым годзе спаўняецца100 гадоў. Слухачы даведаліся, якія вядомыя паэты і пісьменнікі пачыналі сваю дзейнасць у аб”яднанні, пра цяперашні яго стан. Далей
госці шчыра і прасякнута чыталі свае вершы. Светлы настрой і натх’ненне падарылі выступленні паэтаў Галіны Загурскай, Валянціны Сопікавай, Антаніны Піваварчык, Ірыны Еўдакімавай, Наталлі Літвінавай. Лірычныя радкі былі напоўнены цяплом дасвайго любімага краю, роднага дома, верных сяброў. Атмосфера ў зале была жывой, адчувалася любоў паэтаў да роднага слова. У канцы сустрэчы Галіна Загурская падарыла бібліятэцы сваю новую кнігу вершаў “Родны край – наша сонца” з аўтографам. У
се прысутныя засталіся задаволены сустрэчай,якая атрымалася вельмі цёплой і душэўнай. Хочацца падзякаваць гасцей за гэты вечар і пажадаць ім новых творчых поспехаў.
© Атвалка Г. М., бiблiятэкар, Яшына Э., Свістун А., група Л-31