Меню

Меладычная, гучная мова

25.04.2022
Комментариев нет

Пад такой назвай у бібліятэцы каледжа прайшоў конкурс чытальнікаў. Конкурс быў аб’яўлен у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі павінны былі прачытаць верш ці ўрывак з любога твора беларускіх песняроў і запісаць на відэа.
Удзельнікаў конкурсу было не шмат, як таго б хацелась. Але радуе, што ёсць моладзь, якая чытае і нават ведае творы класікаў беларускай літаратуры на памяць.

Журы ў складзе настаўніка беларускай мовы і літаратуры Інесы Яўгенаўны Шунто, бібліятэкарэй Надзеі Уладзіміраўны Віцікавай і Людмілы Мікалаеўны Шалкоўнікавай з усіх чытальнікаў выбрала шесць лепшых, з якіх чатыры – удзельнікі гуртка “Сцэнічнае майстэрства” пад кіраваннем Галіны Васільеўны Жойдзік, зрабіўшые запісы падчас заняткаў.

І сёння салодкія прызы, а так сама каляровыя закладкі ў кнігу атрымалі:

  • Арына Хаснудзінава (Л11) за верш Я. Коласа “Вясна”
  • Сяргей Дзёмін (П11) за ўрывак з паэмы Я. Купалы “Адвечная песня”
  • Марына Ульнёнак (Л11) за верш Я Коласа “Забытая магіла”
  • Арына Шыркевіч (Л11) за верш Я.Коласа “Усё, што поўніла мне сэрца”
  • Анасіасія Бяляева (П11) за верш Я. Купалы “Роднае слова”
  • Паліна Лазар (Л11) за верш Я. Коласа “Мой родны кут”.

Віншуем пераможцаў і запрашаем усіх да ўдзелу ў іншых конкурсах.

Л. Шалкоўнікава, бібліятэкар

Ирина Федорчук