8 сакавіка ў каледжы праведзена адкрытае пазаўрочнае мерапрыемства, прысвечанае роднай мове, — вусны часопіс “Сэрцам роднага слова краніся…”
Мерапрыемства стала рэалізацыяй праекта з удзелам больш за сорак навучэнцаў розных курсаў і аддзяленняў, а таксама выкладчыкаў. Канцэпцыя вуснага часопіса – ушанаванне роднай мовы, далучэнне да лепшых узораў беларускай паэзіі, спасціжэнне беларускай ідэі, усведамленне сутнасці беларускай дзяржаўнасці.
Са сцэны гучала выразнае чытанне вершаў і ўрыўкаў з паэм у суправаджэнні візуальнай інфармацыі пра аўтараў і чытальнікаў. Паэтычныя творы усхвалялі родную беларускую мову, пачуццё кахання, якое пераплятаецца з любоўю да роднага краю. Як падтрымка чытанню гучалі песні на беларускай мове ў выкананні навучэнцаў.
Асабліва кранаючым быў удзел у мерапрыемстве выкладчыкаў. В.В.Волкава прачытала свой уласны верш пра родны кут з выкарыстаннем лірычнай прэзентацыі. В.В. Заключным акордам мерапрыемства стала песня ў выкананні В.В.Мядзвецкай.
© Гурчёнок Е.В., преподаватель