24 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Аддаючы даніну павагі роднай беларускай мове, у бібліятэцы была праведзена акцыя “Ведай роднае слова”. На працягу трох вучэбных дзён чытачы, наведваючы бібліятэку, удзельнічалі у віктарыне, пераводзячы словы з беларускай мовы на рускі, разгадвалі загадкі, чыталі хуткамоўкі. Надзіва, менавіта хуткамоўкі атрымоўваліся у іх асабліва добра, нягледзячы на тое, што прачытаць адну хуткамоўку трэба было хутка не менш трох разоў. Куды складаней было з загадкамі, каб іх разгадалі, даводзілася наводзіць на падказку. За кожны правільны адказ мовазнаўцы атрымлівалі салодкі прыз.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі былі хлопцы з групы П22 Гредюшко Мікіта, Марачынскі Максім, Русецкі Данііл, а лепшым знаўцам роднай мовы стаў Марозаў Ягор з групы П21.
Мы ўдзячныя усім ўдзельнікам!!!
© Витикова Н.В., библиотекарь УО ПГЭК
